Флёкс (Phlox) — род кветкавых раслін сямейства .
Апісанне Шматгадовыя, радзей аднагадовыя травы, часам паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя, сцелістыя (утвараюць дзярнінкі), малагалінастыя, вышынёй 10—150 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, уверсе сцябла чаргаванае, суцэльнае, ланцэтнае або шылападобнае. Кветкі белыя, блакітныя, ружовыя, чырвоныя, часам з вочкам у цэнтры, пахучыя, сабраныя ў мяцёлчатыя ці шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы і Азіі. Культывуецца больш за 40 відаў і 1500 сартоў; на Беларусі ў культуры найбольш вядомыя , , і інш.
Віды Паводле базы даных The Plant List, род уключае 85 відаў:
Выкарыстанне Дэкаратыўныя расліны.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Сінюхавыя