Віктар Фрэдэрык Вайскопф (, Вена — , Ньютан, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Адзін з удзельнікаў Манхэтэнскага праекта.
Біяграфія З 1954 член Нацыянальнай акадэміі ЗША. Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт у 1931 годзе. Выкладаў у Берлінскім універсітэце (1932—1933), Цюрыхскім тэхналагічным інстытуце (1933—1935), інстытуце тэарэтычнай фізікі ў Капенгагене (1935—1937). У 1937 пераехаў у ЗША. Прафесар Масачусецкага ўніверсітэта (у 1937—1961 і з 1965). У 1961—1965 дырэктар Еўрапейскага цэнтра ядзерных даследаванняў (CERN). Вайскопф унёс вялікі ўклад у сучасную ядзерную фізіку. Яму належаць важныя даследаванні ў галіне квантавай электрадынамікі. Развіў тэорыю палярызацыі вакууму, даследаваў лэмбаўскае зрушэнне — змену энергіі атама вадароду, звязаную з квантавай прыродай электрамагнітнага поля. Член Французскай (1957) і Дацкай (1961) акадэмій навук.
Спасылкі
Катэгорыя:Фізікі Аўстрыі Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Комптана Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Энрыка Фермі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна