Валдайскае возера, Валдай — возера ў сярэдняй частцы Валдайскага ўзвышша у Наўгародскай вобласці Расіі. Плошча (без астравоў) 19,7 км². Средняя глыбіня 12 м, найбольшая 60 м. У сярэдняй частцы дзеліцца востравам на два роўныя плёсы. Пратокай (даўжыня 150 м) злучаецца з возерам Ужын. У возера ўпадаюць дробныя рэчкі, выцякае Валдайка. Замярзае ў пачатку снежня, адкрываецца ў пачатку траўня. На беразе Валдайскага возера размешчаны горад Валдай.
Спасылкі
Азёры Валдая
Катэгорыя:Азёры Наўгародскай вобласці Катэгорыя:Валдайскі раён Катэгорыя:Басейн Ільменя