Сіні вершнік () — творчае аб’яднанне прадстаўнікоў экспрэсіянізму (галоўным чынам мастакоў) у пачатку XX стагоддзя ў Германіі.
Аб’яднанне выпускала аднайменны альманах.
Гісторыя Аб’яднанне «Сіні вершнік» было заснавана ў снежні 1911 года ў Мюнхене Васілём Кандзінскім і Францам Маркам. Асноўнай мэтай было вызваленне ад акамянелых традыцый акадэмічнага жывапісу. Апроч іх, у групе таксама былі Аўгуст Маке, Мар’яна Вяроўкіна, Аляксей Яўленскі і Паўль Клее. У працы гэтай мастацкай групы ўдзельнічалі таксама танцоры і кампазітары. Іх аб’ядноўвала цікавасць да сярэднявечнага і прымітыўнага мастацтва і рухаў таго часу — фавізму і кубізму.
Аўгуст Маке і Франц Марк прытрымліваліся меркавання, што ў кожнага чалавека ёсць унутранае і знешняе ўспрыманне рэчаіснасці, якія варта аб’яднаць з дапамогай мастацтва. Гэта ідэя была абгрунтавана тэарэтычна Кандзінскім. Група імкнулася дасягнуць раўнапраўя ўсіх формаў мастацтва.
Удзельнікі Васіль Кандзінскі Франц Марк Мар’яна Вяроўкіна Габрыэле Мюнтэр Паўль Клее Майсей Коган Аляксей Яўленскі Аўгуст Маке Альфрэд Кубін
Спасылкі Синий всадник / Под редакцией В. Кандинского и Ф. Марка. Перевод, комментарии и статьи З. С. Пышновской. — М.: Изобраз. искусство, 1996.
Катэгорыя:Экспрэсіянізм Катэгорыя:Творчыя аб’яднанні