300px|thumb|right|Умоўны рысунак вектарнага поля (вектарная дыяграма) Вектарнае поле — адлюстраванне, якое ставіць у адпаведнасць кожнаму пункту некаторага абсягу пэўны вектар . Матэматычна вектарнае поле можа быць вызначана ў дадзенай вобласці з дапамогай вектарнай функцыі ад пункта гэтай вобласці. Да паняцця вектарнага поля прыводзіць цэлы шэраг фізічных з’яў і працэсаў (напрыклад, вектары хуткасцей часціц рухомай вадкасці ў кожны момант часу ўтвараюць вектарнае поле). Тэорыя вектарнага поля добра распрацавана і выкарыстоўваецца ў розных галінах прыродазнаўства.
Катэгорыя:Вектарны аналіз