Мікалай Апанасавіч Ламан (н. , вёска Загор’е, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эксперыментальнай батанікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар біялагічных навук (1993), прафесар (2000). Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2008).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1963). З 1968 г. у АН БССР. У 1974—1978 гг. вучоны сакратар Аддзялення біялагічных навук, з 1979 г. загадчык лабараторыі, з 1998 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2000—2010 гг. дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2010 — кіраўнік лабараторыі росту і развіцця раслін.
Член Беларускага батанічнага таварыстваСтаронка Таварыства.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па прадукцыйных працэсах раслін, даследаванні морфафізіялагічных заканамернасцяў фармавання і функцыянавання высокапрадуктыўных і ўстойлівых аграцэнозаў сельскагаспадарчых культур, эколага-фізіялагічных асноў павышэння іх прадуктыўнасці. Сфармаваў канцэпцыю біялагічнай патэнцыялу прадуктыўнасці як новы метадалагічны прыём аналізу заканамернасцяў фармавання аграфітацэнозаў, пазнання асаблівасцяў ўзаемасувязі і інтэграцыі асобных функцыянальных сістэм расліны ў прадукцыйным працэсе. Вылучыў гіпотэзу аб тым, што галоўным фактарам перарывістасці ў эвалюцыі біёты планеты Зямля з’яўляюцца перыядычныя змены рэжыму сонечнай радыяцыі ля яе паверхні.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі ЛАМАН Мікалай Апанасавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Мікалай Апанасавіч Ламан у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Ганаровыя дактары Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ