Астравы Тубуа́і (таіц.: Tupua’i) або астравы О́страль () — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Агульная плошча — 148 км².
Архіпелаг размешчаны на поўдзень ад астравоў Таварыства. Уключае 7 астравоў (5 з якіх прынята вылучаць як асобную ўнутраную групу Тубуаі) і 2 вялікія водмелі вулканічнага і каралавага паходжання. Найбуйнейшыя астравы — Тубуаі і Рапа-Іці.
Гэта адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў Палінезіі. Продкі палінезійцаў-тубуаі прыбылі сюды каля 1400 гадоў таму. У 1880—1889 гг. яны былі падначалены Францыі.
Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства і сельская гаспадарка. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.
Спасылкі Tubuai Islands Austral Islands
Катэгорыя:Астравы Ціхага акіяна Катэгорыя:Астравы Францыі Катэгорыя:Астравы Французскай Палінезіі Катэгорыя:Архіпелагі паводле алфавіта