Леў Міхайлавіч Даватар () — военачальнік, генерал-маёр (1941). Герой Савецкага Саюза (1941).

Біяграфія

Скончыў кавалерыйскае вучылішча (1926), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1939).

З чэрвеня 1941 г. на фронце, камандаваў асобнай кавалерыйскай групай, якая ў жніўні-верасні 1941 г. зрабіла глыбокі рэйд па тылах ворага ў Смаленскай вобласці. Воіны прайшлі з баямі каля 100 км, знішчылі больш за 2500 гітлераўцаў. Прыкрываючы адыход савецкіх войск на Валакаламскім напрамку, група Даватара вяла абарончыя баі на р. Мёжа. У час наступлення пад Масквой зрабіў шэраг рэйдаў, паказаў сябе мужным і таленавітым камандзірам. Загінуў 19.12.1941 г. у баі каля в. Палашкіна на подступах да горада Руза Маскоўскай вобласці.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву Катэгорыя:Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»