Сурма́ () Sb — хімічны элемент V групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 51. Атамная маса 121,75.
Бліскучы метал серабрыста-белага колеру з сіняватым адценнем. Прыродная сурма складаецца з двух ізатопаў: 121Sb і 123Sb. Шчыльнасць 6690 кг/м³. Тэмпература плаўлення 630,5 °C.
Пыл і пара сурмы з’яўляецца атрутнай.
Прыродныя крыніцы У зямной кары ўтрымліваецца каля 5•10−5 % сурмы па масе. Асноўным мінералам для атрымання сурмы з’яўляецца антыманіт. Радовішчы ў КНР, Чэхіі, Алжыры, Балівіі, Мексіцы, Японіі, ЗША, Расіі, Казахстане.
Прымяненне Тыпаграфскія сплавы, бабіты (падшыпнікавыя сплавы), фотаэлементы, паўправаднікі, піратэхніка.
Літаратура
Сурма́ //
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Паўметалы