Уоліс () — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Уоліс і Футуна. Агульная плошча — 96 км². Насельніцтва (2008 г.) — 9207 чал.
Большую частку архіпелага займае востраў Увеа (77,6 км²), які мае старажытнае вулканічнае паходжанне, спярэшчаны шматлікімі малымі кратэрамі, у якіх сфарміраваліся азёры. Найвышэйшы пункт — 151 м. Астатнія 22 астравы нізкія, маюць каралавае паходжанне. Клімат трапічны пасатны.
Каля 1400 г. астравы Уоліс былі населены палінезійцамі. У 1450 г. заваяваны танганцамі. У канцы XVIII ст. тут узнікла самастойная дзяржава ўвеа, далучаная ў 1887 г. да Францыі. Астравы атрымалі сваю назву ў гонар іх першаадкрывальніка, брытанскага мараплаўца Сэмюэля Уоліса (16 жніўня 1736 г.).
Спасылкі ISLAND DIRECTORY Wallis Island GEOLOGY OF THE WALLIS ISLANDS
Уоліс Уоліс Уоліс