Ста́вішча (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 11 кіламетраў на поўнач ад Брэста.

Насельніцтва 8 гаспадарак, 16 жыхароў (2005) 14 двароў, 107 жыхароў (1897) 135 жыхароў (1905) 83 жыхары (1921) 139 жыхароў (1959) 127 жыхароў (1970)

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 17 стагоддзя як маёнтак Ставішчы ў Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзілі ў склад маёнтка Кавярдзякі, што належаў пану Ф.Ягміну. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 года 48 сялянскіх душ. У 1870 годзе ўваходзіла ў Кавердзякоўскую сельскую грамаду. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 4 вяскоўцы.

Знаходзіцца ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ""Заходні".

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна