Умеэльвен () — рака ў цэнтральнай частцы Швецыі.

Даўжыня ракі — 460 км, плошча вадазбору 26,7 тыс. кв. км. Рака Умеэльвен бярэ пачатак з возера Эверуман, працякае ў паўднёва-ўсходнім кірунку праз Норландскае пласкагор’е да Батнічнага заліва. У верхнім цячэнні маюцца вадаспады, парогі і шматлікія азёры. Маецца буйны левы прыток — рака Віндэльвен даўжынёй 445 км. Перамярзае з лістапада па май.

На Умеэльвен знаходзіцца каскад з некалькіх ГЭС. На рацэ знаходзяцца гарады Люкселе, Венэс, а побач з вусцем знаходзіцца марскі порт Умеа.

Гл. таксама Мост Гамля Паўночны дэндрарый

Катэгорыя:Рэкі Швецыі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Батнічны заліў