Весланосыя (Polyodontidae) — сямейства рыб з атрада асетрападобных.
Апісанне Цела голае або пакрыта вельмі дробнымі, разрозненымі шыпкамі. Вочы слабаразвітыя. Рыла моцна падоўжанае, на яго ніжнім баку два вельмі кароткія вусікі. Рот ніжні, вялікі, на сківіцах дробныя зубы. Спінны плаўнік адзін, адсунуты назад, знаходзіцца над анальным плаўніком. Каналы бакавой лініі на галаве і тулаве акружаны костачкамі. Жаберная накрыўка моцна выцягнута ззаду.
Пашырэнне Рыбы прэсных вод Паўночнай Амерыкі і Кітая (кітайскі весланос лічыцца вымерлым).
Асаблівасці біялогіі Па тыпу харчавання — планктонафагі (амерыканскі весланос) або драпежнікі (кітайскі весланос).
Для нерасту ім неабходныя рэкі з хуткай плыню і галечным дном. Палавая спеласць надыходзіць позна (у самак — пасля 10-12 гадоў), а нераст адбываецца не штогод.
Абодва віды моцна пацярпелі ад будаўніцтва дамбаў (якія перакрываюць шляхі да нерасцілішчаў) і забруджвання рэк. Амерыканскі весланос з’яўляецца аб’ектам штучнага развядзення і аховы.
Літаратура Асетрападобныя // Ганоіды // Расс Т. С. Семейство Веслоносые // Жизнь животных. В 7-ми тт. Т. 4. Рыбы / Под ред. Т. С. Расса. — : Просвещение, 1983. — С. 93—95.
Катэгорыя:Сямействы рыб Катэгорыя:Рыбы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Прэснаводныя рыбы