Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (, вёска Пэтрапаўліўка, Мікалаеўская вобласць, УССР — ) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977). 

Біяграфія Скончыў Ваенна-Марскі факультэт пры 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1953). У 1953—1979 гадах служыў на Ваенна-Марскім Флоце лекарам часткі, галоўным Радыёла-таксікалогіі Ціхаакіянскага флоту, у 1966—1978 гадах член секцыі абаронная праблем Прэзідыума АН СССР (Новасібірск). У 1978—1988 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Сібірскага аддзялення АМН СССР. У 1988—1993 гадах дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994—2005 гадах галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 года прафесар Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І. М. Сечанава.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 240 навуковых прац, в тым ліку 7 манаграфій. Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні высунутай канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перасоўванняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўваў сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

Пад кіраўніцтвам У. А. Мацюхіна абаронены 17 кандыдацкіх і 5 доктарскіх дысертацый.

Узнагароды Узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.

Навуковыя працы Биоклиматология человека в условиях муссонов. — Л.: Наука, 1971. Биоэнергетика и физиология плавания рыб. — Новосибирск: Наука, 1973. Биоритмология перемещений человека. — Новосибирск, 1976. (у сааўтарстве) Энергетика мышечной деятельности ныряющих млекопитающих. — Новосибирск: Наука, 1988 (у сааўтарстве). Экологическая физиология и радиационный фактор. — М.: Медицина, 2003 (у сааўтарстве).

Літаратура

Спасылкі Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Памяти учёного. Матюхин Владимир Александрович // Сайт НАН Беларусі Памяти учёного. Владимир Александрович Матюхин (11.06.1931 — 13.02.2020) // Сайт Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Акадэмікі АМН СССР Катэгорыя:Акадэмікі РАМН