Паліна Віярдо-Гарсія (, Парыж — 17/18 мая 1910, Парыж) — спявачка (мецца-сапрана), вакальны педагог і кампазітар. Дачка і вучаніца іспанскага спевака і педагога М. Гарсія (старэйшага).
Біяграфія Брала ўрокі фартэпіяна ў Ф. Ліста, тэорыі кампазіцыі — у А. Рэйх. У 1837 ўпершыню выступіла на опернай сцэне ў Бруселі. З 1839 салістка Італьянскай оперы ў Парыжы. Выступала ў розных тэатрах Еўропы, у тым ліку ў Пецярбургу. Творчасць Віярдо адрознівалася высокай музычнай культурай і драматычнай экспрэсіяй; яна валодала голасам шырокага дыяпазону, выступала ў разнастайным рэпертуары. Партыі: Фідэс («Прарок» Меербера), Сафо (аднайменны твор Гуно), Арфей («Арфей і Эўрыдыка» Глюка), Папялушка, Разіна, Дэздэмона («Папялушка», «Севільскі цырульнік», «Атэла» Расіні), Норма (аднайменны твор Беліні), Лючыя, Леанора («Лючыя дзі Ламермур», «Фаварытка» Даніцэці), Донна Ганна («Дон Жуан» Моцарта) і інш. У 1863 годзе пакінула сцэну, займалася педагагічнай дзейнасцю. Аўтар шматлікіх рамансаў, некалькіх камічных опер, у тым ліку «Занадта шмат жанчын» (1867), «Бірук» (1868), «Апошні вядзьмак» (1869). Лібрэта для гэтых опер напісаў І. С. Тургенеў.
Літаратура Віярдо-Гарсія // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.
Спасылкі
Радыёперадачы (3) «Мэрылін Хорн у рэпертуары Паліны Віярдо» цыклу М. Малькова «З калекцыі рэдкіх запісаў»
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Музы знакамітых пісьменнікаў Катэгорыя:Актрысы XIX стагоддзя