Алма́з, дыяме́нт — мінерал, крышталічная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду.
Бясколерны, белы, блакітны, зеленаваты, жаўтаваты, чырванаваты, шэры ці чорны. Мае тлусты алмазны бляск. Празрысты, характарызуецца моцнай дысперсіяй святла. Цвёрдасць 10 (найцвярдзейшы з вядомых мінералаў), шчыльнасць 3,5 г/см³.thumb|250px|Алмаз у мацярынскай пародзе.Алмазы ўтвараюцца ў вывергнутых пародах — кімберлітах. Здабываюцца з карэнных радовішчаў і россыпаў, звычайна ў выглядзе дробных зярнят і асколкаў. Вельмі рэдкія алмазы, маса якіх перавышае 50 каратаў (10 грам).
Вялікія радовішчы маюць Аўстралія, Расія, ПАР, Батсвана, Намібія. Пошукі алмазаў вядуцца на Беларусі.
Каштоўны камень. Бясколерныя і празрыстыя крышталі вялікіх памераў выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе (пасля агранкі называюцца брыльянтамі). Алмазы выкарыстоўваюцца таксама ў тэхнічных мэтах: для бурэння свідравін у цвёрдых пародах, шліфавання металаў, рэзкі шкла і інш.
Зноскі
Катэгорыя:Мінералы Катэгорыя:Каштоўныя камяні Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Карысныя выкапні Катэгорыя:Алатропныя формы вугляроду Катэгорыя:Алмаз