Ракі́таўка, Кветанка — рака ў Беларусі, у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці і Крупскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Заходняя Дзвіна.
Даўжыня ракі 21 км. Вадазбор сярэднеўзгорысты, плошча 119 км². Пачынаецца за 2,3 км ад вёскі Гара (Чашніцкі раён) і ўпадае ў возера Сялява каля аграгарадка Калодніца (Крупскі раён). Рэчышча на працягу 13 км ад вытоку каналізаванае. Прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў.
У басейне Ракітаўкі азёры Болюцкае, Квеціна. У Чашніцкім раёне ў басейне ракі нізіннае балота Абрубы-Чысцік.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Чашніцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Крупскага раёна Катэгорыя:Басейн Лукомкі