Аразірыйскі перыяд ( — «горны ланцуг») - трэці геалагічны перыяд палеапратэразойскай эры , працягваўся 2050-1800 мільёнаў гадоў таму (хранаметрычная датыроўка, а не базуецца на стратыграфіі) Международная стратиграфическая шкала (версия за август 2012) на сайте Международной комиссии по Стратиграфии.
Другая палова перыяду адзначана інтэнсіўным гораўтварэннем практычна на ўсіх кантынентах. Верагодна, на працягу аразірыя атмасфера Зямлі стала акісляльнай (багатай кіслародам), дзякуючы фотасінтэзіруючай дзейнасці цыянабактэрый.
У аразірыі Зямля зведала два найбуйнейшых з вядомых астэроідных удараў. У пачатку перыяду, 2023 млн гадоў таму, сутыкненне з буйным астэроідам прывяло да утварэння астраблемы Врэдэфорт. Бліжэй да канца перыяду новы ўдар прывёў да утварэння медна-нікелевага руднага басейна ў Садберы.
Заўвагі
Літаратура
Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981. Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006. Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984. Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985. Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.
Катэгорыя:Геалагічныя перыяды Катэгорыя:Палеапратэразой