Алякса́ндр Уладзі́міравіч Мілінке́віч () — беларускі навуковец, грамадскі дзеяч і палітык.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1947 годзе ў Гродне.

Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педінстытута. Працаваў настаўнікам (Гродна). Пасля сканчэння аспірантуры Інстытута фізікі АН БССР (1972) працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам. У 1976—1978 гадах працаваў інжынерам і старшым выкладчыкам Гродзенскага педінстытута. Стажыраваўся ва ўніверсітэце Манпелье (Францыя, 1980) і Каліфарнійскім універсітэце (ЗША, 1998), прайшоў курс навучання ў Еўрапейскім цэнтры даследавання праблем бяспекі ў Гарміш-Партэнкірхене (ФРГ, 2000). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1976). У 1980—1984 гадах загадваў кафедрай Сеціфскага ўніверсітэта (Алжыр), быў дацэнтам Гродзенскага ўніверсітэта (1978—1980, 1984—2000).

Заснавальнік і кіраўнік грамадскай арганізацыі «Ратуша». Кіраўнік праграм «Фонду спрыяння лакальнаму развіццю». У 1996—1997 гадах — прэзідэнт баскетбольнага клуба «Гродна-93».

Кандыдатура Мілінкевіча ў 2014—2015 годзе разглядалася на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэтаПілецкі А. У якасці магчымага рэктара ЕГУ абмяркоўваецца кандыдатура Мілінкевіча?  — euroradio.fm, 10.11.2014, 17:02. У красавіку 2015 года Мілінкевіч прайграў выбары рэктара амерыканцу Дэвіду Поліку, пасля чаго заявіў, што гэты ўніверсітэт «больш не будзе служыць Беларусі».

Памёр у 2026 годзе, пахаваны на Вайсковых Павонзках у Варшаве.

Грамадска-палітычная дзейнасць Намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама (1990—1996) па пытаннях адукацыі, культуры, аховы здароўя, моладзі, спорту, СМІ, рэлігіі, міжнародных зносін і аховы гістарычнай спадчыны.

Падчас кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2001 годзе быў кіраўніком перадвыбарчага штаба Сямёна Домаша.

У 1996—2003 гадах — старшыня гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Ратуша», ліквідаванага ўладамі.

У 1999—2005 гадах — старшыня Беларускай Асацыяцыі Рэсурсных Цэнтраў.

У 2003—2005 гадах — старшыня гродзенскага «Таварыства Беларускай Школы».

Увосень 2004 года Мілінкевіч быў кандыдатам на парламенцкіх выбарах у Гродзенскай вобласці — прайграў аднаму з памочнікаў Аляксандра Лукашэнкіhttps://belisrael.info/?p=5280.

У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны «адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл». Удзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе; паводле афіцыйных звестак, набраў 6 % галасоў выбаршчыкаў і заняў 2-е месца пасля Лукашэнкі.

У 2005—2007 гадах — старшыня Рады Аб’яднаных дэмакратычных сіл. У сакавіку 2007 года, незадоўга да новага Кангрэса дэмакратычных сіл, на якім быў адхілены з пасады старшыні, называў сябе «прэзідэнтам дэмакратычнай часткі грамадства»https://nashaniva.by/?c=ar&i=7334.

У 2012 годзе не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата на парламенцкіх выбарахhttp://dossier.bymedia.net/index.php?option=com_apressdb&view=publications&layout=entry&id=66102.

У 2006—2016 гадах узначальваў Рух «За Свабоду», у 2008 годзе Рух быў зарэгістраваны беларускімі ўладамі ў якасці праваабарончага грамадска-асветніцкага аб’яднанняhttp://pyx.by/bel/ruh/dakumanty .

Заяўляў пра свой магчымы ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах 2015 годаhttp://news.tut.by/politics/420546.html , хаця раней казаў пра тое, што на выбары павінен пайсці малады палітыкhttp://news.tut.by/politics/373950.html . Урэшце не выставіў сваю кандыдатуру і не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў.

У 2007 годзе ў Еўрапарламенце казаў: «усё, магчыма, зараз будзе анексія Беларусі»https://novychas.by/palityka/aljaksandr-milinkevicz-kali-budze-intervencyja. У лістападзе 2010 года Мілінкевіч прагназаваў, што расійскае кіраўніцтва ў 2011—2012 прыкладзе намаганні, каб адхіліць Лукашэнку ад улады ў Беларусі: маўляў, Маскве патрэбны чалавек, які «цалкам аддасць Беларусь пад кантроль Расіі» і «спыніць любое збліжэнне з Еўропай»: «статус-кво не можа захавацца»https://news.tut.by/politics/204615.html . У студзені 2019 года, ужо як «канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта», разважаў аб тым, што «падчас кожных выбараў прэзідэнта Беларусі былі расійскія правакацыі».

У верасні 2023 года прызначаны пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі.

Навуковая і даследчыцкая дзейнасць Кандыдацкая дысертацыя па тэме «Механізм генерацыі звышмагутных лазерных імпульсаў» (1976). Аўтар 65 навуковых прац і манаграфій па квантавай электроніцы, лазернай тэхніцы, гісторыі, культуры, адукацыі, архітэктуры Беларусі.

Краязнавец. У канцы 1980-х знайшоў пахаванне апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Воўчыне, за што ўзнагароджаны ордэнам «За заслугі перад польскай культурай», напісаў пра гэта ўспаміны. Арганізаваў рэстаўрацыю старажытнага вежавага гадзінніка на Фарным касцёле ў Гродне.

Ацэнкі Паводле Святланы Алексіевіч, Аляксандр Мілінкевіч — прыклад «беларуска-польскага інтэлігента». Мікола Бугай адзначае, што спакойны, інтэлігентны палітычны стыль Мілінкевіча кантраставаў з папулізмам многіх постсавецкіх палітыкаў.

Прэміі і ўзнагароды 26 кастрычніка 2006 года ўзнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі».

Лаўрэат польскай прэміі «Рыцар свабоды», якую арганізуе Фонд імя Казіміра Пулаўскага (2007).

Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Крыніцы

Спасылкі Старонка на праекце BelarusProfile.

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2006) Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Кандыдаты фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Пахаваныя на Вайсковых Павонзках