Андаманскія астравы — архіпелаг на поўначы Індыйскага акіяна паміж Бенгальскім залівам і Андаманскім морам.
Працягласць з поўначы на поўдзень каля 350 км. Плошча 6,5 тыс. км². Насельніцтва — каля 250 тыс. чал. Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы.
Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Буйны горад і адміністрацыйны цэнтр — Порт-Блэр (на востраве Паўднёвы Андаман).
Гл. таксама Востраў Інтэрв'ю
Літаратура
Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы Індыі Катэгорыя:Андаманскія і Нікабарскія астравы