Сулейма́н II (, ;  — ) — султан Асманскай імперыі (9 лістапада 1687—1691).

Сын султана Ібрагіма I, малодшы брат султана Мехмеда IV. Узыйшоў на прастол у выніку янычарскага мецяжу, які прывёў да звяржэння Мехмеда IV. Да гэтага больш за 40 лёт правёў у ізаляцыі ў палацы Тапкапы (у т.з. «Клетцы»).

Сулейман быў вельмі рэлігійным чалавекам і праводзіў час у малітвах, а дзяржаўнымі справамі займаліся вялікія візіры, найбольш бачным з якіх быў Фазыл Мустафа Кепрулю (з 1689). Працягвалася вайна са Свяшчэннай лігай, аўстрыйскія войскі ўзялі Бялград у 1688, а затым акупавалі Боснію. Пачынаючы з 1689 года, наступ аўстрыйскіх войскаў быў спынены, у 1690 годзе туркі ўзялі Оршаву і Бялград. Сулейман II сканаў ад вадзянкі сэрца 22 чэрвеня 1691 года.

Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі