thumb|300px|Старонкі з рукапісу Рукапіс Войніча — таямнічая кніга, напісаная каля 600 гадоў таму невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаннем невядомага алфавіту.
Паводле выніках радыевугляроднага аналізу манускрыпта было выяўлена, што папера рукапісу была створана паміж 1404 і 1438 гадамі. У рукапісе прысутнічаюць толькі некалькі рэалістычных малюнкаў, на адным з якіх размяшчаецца выява горада з зубцамі сценаў тыпу «ластаўчын хвост». У пачатку XV стагоддзя такія зубцы сустракаліся толькі ў Паўночнай Італіі, але пазней яны сталі больш распаўсюджаныміПо материалам телепередачи «Код Войнича. Самый загадочный манускрипт в мире». Телеканал Культура . thumb|злева|Манускрыпт Войніча напісаны з дапамогай невядомай сістэмы пісьма
Рукапіс Войніча спрабавалі расшыфраваць мноства разоў, але да гэтага часу без усякага поспеху. Марчэла Мантэмура, фізік-тэарэтык з універсітэта Манчэстэра, у 2013 г. выявіў у рукапісу Войніча лінгвістычную структуру, якая, паводле словаў вучонага, не сумяшчальная з гіпотэзай містыфікацыі і кажа пра тое, што ў тэксце маецца зашыфраванае пасланнеРукопись XV века оказалась закодированным сообщением на неизвестном языке . tut.by . Сваё даследаванне Марчэла апублікаваў у часопісе PLoS ONEKeywords and Co-Occurrence Patterns in the Voynich Manuscript: An Information-Theoretic Analysis. , яго кароткае апісанне таксама можна прачытаць на сайце BBC NewsMysterious Voynich manuscript has 'genuine message'. BBC . Адзіная важная выснова, якую зрабілі спецыялісты, — тэкст напісаны на штучнай мове, якая мае выразную лагічную структуру«Манускрипт Войнича»: Удастся ли расшифровать самую таинственную книгу в мире?. «Комсомольская правда». . У 2014 годзе амерыканскі батанік Артур Такер (Arthur O. Tucker) з Універсітэта Дэлавэр і IT-спецыяліст Рексфорд Толберт (Rexford H. Talbert) заявiлi: «манускрыпт змяшчае апісанне флоры і фаўны Новага Свету і часткова напісаны на адной з ацтэкскіх моў», — іх даследаванне апублікавана ў часопісе HerbalGramБотаники определили растения из «самого загадочного манускрипта» — lenta.ru .
Кніга названая імем бібліяфіла з Коўна, Вільфрыда Войніча (мужа вядомай пісьменніцы Этэль Ліліян Войніч, аўтара раман «Авадзень»), які набыў яе ў 1912 годзе. Цяпер яна захоўваецца ў бібліятэцы рэдкіх кніг Бейнеке Ельскага ўніверсітэта.
Спасылкі
Рукапіс Войніча (PDF) The Voynich Manuscript. Internet Archive
Катэгорыя:Старажытныя кнігі Катэгорыя:Нерасшыфраваныя пісьменнасці Катэгорыя:Шыфры Байнеке Катэгорыя:Рукапіс Войніча Катэгорыя:Ананімныя творы