Бітва на Ворскле (12 жніўня 1399) — бітва на рацэ Ворскле (сучасн. Палтаўская вобласць) паміж саюзным войскам вялікага князя Вітаўта і хана Тахтамыша, з аднаго боку, і войскам Залатой Арды на чале з ханамі Цімур-Кутлукам і Эдзігеем.
Абодва бакі панеслі вялікія страты, але ў выніку войска Вітаўта і Тахтамыша было разгромлена ўшчэнт, быў забраны ўвесь абоз і шмат палонных, сам Вітаўт ледзьве выратаваўся з невялікай дружынай.
Ацэнкі Паражэнне падарвала сілы ВКЛ і аслабіла пазіцыі Вітаўта; яго праграма стварэння «Руска-Літоўскага каралеўства» была згорнутая. Актыўнасць ВКЛ на ўсходніх землях Русі таксама пайшла на спад, што было выкарыстана Маскоўскай дзяржавай. У бітве загінула вялікая колькасць баярства ВКЛ, у тым ліку Андрэй Полацкі і Дзмітры Баброк. Вымушана ўзмацнілася палітычная залежнасць ВКЛ ад Польшчы (: віленска-радамская унія), што пацягнула, у сваю чаргу, далейшую дыскрымінацыю праваслаўнай часткі феадалаў ВКЛ (: Ягайлаў прывілей, Гарадзельскі прывілей, грамадзянская вайна ў ВКЛ 1430—1435).
Перад падзеямі Вітаўт прыняў збеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша і пасяліў яго ў Лідскім замку (1396). Абяцаючы Тахтамышу вяртанне стальца ў Сараі, Вітаўт разлічваў атрымаць вернага саюзніка ў сваёй усходняй палітыцы і ў стварэнні «Руска-Літоўскага каралеўства». Дзеля вызвалення сіл на захадзе, Вітаўт заключыў Салінскі мір з Тэўтонскім ордэнам (1398). Паход на Залатую Арду афіцыйна падтрымаў Баніфацыем IX, абвяшчаючы вайну супраць татараў. Так да войска Вітаўта далучыліся атрады з Польшчы і Прускага ордэна.
Сілы бакоў У раць Вітаўта і Тахтамыша ўваходзілі войскі «50 князёў» беларускіх, літоўскіх, украінскіх земляў, татарская конніца, дапаможныя атрады з Польшчы і Прускага ордэна. Татарскае войска Цімура на Ворскле спачатку было нешматлікім, але, пачаўшы і зацягнуўшы перагаворы з Вітаўтам, Цімур дачакаўся прыходу галоўных сіл, што і вырашыла вынік бітвы.
Літаратура
Ворскла Катэгорыя:Бітвы Залатой Арды Катэгорыя:Бітвы XIV стагоддзя 1399 Катэгорыя:Жнівень 1399 года Катэгорыя:Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XIV стагоддзя Катэгорыя:Бітвы Тэўтонскага ордэна XIV стагоддзя