Поўдзень — Пірэнеі (, , ) — рэгіён на поўдні Францыі. Галоўны горад — Тулуза (650 тыс. жыхароў). Насельніцтва — 2,787 млн чалавек (8-е месца сярод рэгіёнаў).
Геаграфія Плошча тэрыторыі 45348 км². Рэгіён уключае дэпартаменты Жэр, Ар’еж, Аверон, Гарона Верхняя, Пірэнеі Верхнія, Ло, Тарн і Тарн і Гарона. Праз яго працякаюць рэкі Адур, Ар’еж, Гарона і Ло.
Насельніцтва Эканамічна актыўнае насельніцтва: 936 тыс. чал. Сталіца рэгіёна Тулуза з’яўляецца трэцім горадам Францыі па колькасці студэнтаў (пасля Парыжа і Ліёна).
Занятасць насельніцтва: у сельскай гаспадарцы: 14,4 % у прамысловасці: 26,8 % у сферы паслуг: 58,8 % На прадпрыемствах Airbus (штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Тулузе) працуюць звыш 20 000 чалавек.
Гісторыя Асноўную частку рэгіёна складаюць вобласці, якія раней уваходзілі ў склад правінцый Гасконь, Лангедок і Руэрг.
Спасылкі Афіцыйны сайт рэгіянальнага савета Regional Council of Midi-Pyrénées Midi-Pyrénées, Province of France Holidays in Midi-Pyrenees, France
*