Шэршань еўрапейскі, таксама Шэршань звычайны (Vespa crabro) — найбуйнейшая аса, распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы.

Апісанне Даўжыня маткі вагаецца ад 25 да 35 міліметраў, рабочыя асобіны і самцы карацейшыя. Самцы і самкі крыху адрозніваюцца па будове: у самцоў 13 сегментаў вусікаў, у самак — 12, гэтак жа, як і ў іншых восаў. Брушка самца мае 7 бачных сегментаў, брушка самкі на 1 сегмент менш. Рабочыя асобіны і матка маюць джала — перайначаны яйкаклад, які выкарыстоўваецца для абароны ад ворагаў.

Арэал Звычайны шэршань распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Еўропы, акрамя яе паўночных і крайніх паўднёвых раёнаў. Гэта адзіны шэршань, які жыве на тэрыторыі Беларусі.

Укусы чалавека Укус надзвычай балючы і выклікае ацёк, запаленне, млоснасць, галавакружэнне і алергічныя рэакцыі, якія часам пры­водзяць да лятальнага канцаБіялогія. 10 клас. Вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання / Маглыш С.С. і інш. — Мн.: Народная асвета, 2020. — С. 82.

Зноскі

Катэгорыя:Сапраўдныя восы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе