Азанія — самаабвешчанае аўтаномнае дзяржаўнае ўтварэнне ў Самалі, абвешчанае ў межах рэгіёну Джубаленд, якое існавала з 2011 па 2013 гады. Фармальна абвешчана, як аўтаномны рэгіён (штат) у складзе федэратыўнай СамаліSomalia creates new state, Azania, па тыпу Пунтленда.

Азанія знікла з-пад увагі 15 мая 2013 года пасля таго, як дэлегаты сфармавалі новы ўрад Джубаленда з лідэрам руху Раскамбоні Ахмедам Махамедам Ісламам Мадобе ў якасці прэзідэнта.

Перадумовы Галоўным ініцыятарам стварэння Азаніі лічылася Кенія, бо ёй было выгадна існаванне дзяржавы-буфернай зоны на мяжы з суседнім Самалі, якое знаходзілася ў стане грамадзянскай вайны з 1991 года і распалася на зоны ўплыву кланаў.

Абвяшчэнне 300px|thumb|справа|Першапачатковы сцяг Азаніі

Аўтаномія дзяржавы была абвешчаная на праведзенай цырымоніі ў сталіцы Кеніі Найробі 3 красавіка 2011 года. Прэзідэнтам стаў Махамед Абдзі Гандзі (англ.), былы міністр абароны СамаліPortNews — Новости — Кения намерена создать в Сомали «буферное» государство — Азанию.

Галоўнай задачай, названай кіраўніком новага дзяржаўнага фармавання стаў намер выбіць сілы тэрарыстычнай групоўкі «Джамаат Аш-Шабааб», па некаторых звестках звязанай з «Аль-Каідай», з тэрыторыі АзанііВ Африке появилось новое государствоКения пытается создать в Сомали буферное государство Азанию — АП.

На 7 красавіка 2011 года пад кантролем Азаніі знаходзілася толькі невялікая тэрыторыя вакол Даблей. Аднак, дэ-факта Азанія не кантралявала сваю абвешчаную.

Сцяг Сцяг Азаніі ідэнтычны былому сцягу Расіі (з 1991 па 1993).J/Land:-M/weynaha D/Goboleedka AZANIA & Wafdi La Socda-Oo Gaaray Tuulada Dhoobleey!!! | Allkisima.com

Міжнародная рэакцыя Урад суседняй Кеніі выказаў надзею, што Азанія зможа абараніць краіну ад пануючай у Самалі анархіі (стаўшы буфернай дзяржавай).

Пераходны ўрад краіны, які спрабуе аб’яднаць Самалі, асудзіў абвяшчэнне незалежнасці Азаніі.

Улады іншага суседа Самалі, Эфіопіі, выступілі супраць стварэння дзяржавы, бо, на іх думку, гэта можа прывесці да ўзмацнення сепаратысцкіх настрояў у эфіёпскай рэгіёне Агадэн Former Somali Defense Minister Named President of Jubaland .

Гісторыя 29 чэрвеня 2011 Махамед Абдзі Каліл, кіраўнік адміністрацыі Пераходнага Федэральнага Урада Самалі ў рэгіёне Гедо абвінаваціў урад Азаніі ў тым, што яно мае сувязі з байцамі «Аль-Шабаб» і, больш за тое, сумесна змагаюцца супраць ПФП Somalia’s Azania Administration Has Links With Al Shabaab .

Крыніцы

Гл. таксама Самалі Пунтленд Джубаленд

Катэгорыя:Непрызнаныя дзяржавы Катэгорыя:Самалі Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2013 годзе