Кукуру́за (Zea) — род раслін сямейства , да якога адносяць шэсць відаўThe Plant List: Zea. Аднак, у культуры род прадстаўлены адзіным відам , які вырошчваюць па ўсяму свету ў прамысловых маштабах. Гэты від з’яўляецца каштоўнай харчовай, кармавой і тэхнічнай культурай.

Біялагічнае апісанне Кукуруза — высакарослая аднагадовая травяністая расліна, дасягае вышыні 3 м (у выключных выпадках — да 6 м і больш), з добра развітой каранёвай сістэмай. На ніжніх вузлах сцябла могуць утварацца паветраныя апорныя карані.

Сцябло прамастаячае, да 7 см у дыяметры, без паражніны ўнутры (у адрозненне ад большасці іншых траў).

Лісце буйное, лінейна-ланцэтнае, да 10 см шырынёй і 1 м даўжынёй].

Каласкі з тычачкавымі і песцічнымі кветкамі сабраны ў розныя суквецці або ў асобных частках аднаго суквецця. Тычачкавыя кветкі сабраны па два ў каласкі, адзін з іх амаль сядзячы, другі на ножцы, каласкі сабраны ў зверху мяцёлку. Каласкі з песцічнымі кветкамі сядзяць шэрагамі з 6-16 кветак на тоўстай, мясістай восі катаха, якая выходзіць у сярэдняй частцы сцябла з пазух лісця. Песцік доўгі, ніткападобны, на канцы двухлопасцевы. Падчас квіцення песцікі ўсіх каласкоў звешваюцца ў выглядзе пучка з похвавых лісцеў, якія акружаюць катах.

Плод — зярноўка.

Віды

Уся кукуруза, якая культывуецца, як сельскагаспадарчае расліна, адносіцца менавіта да падвіду ; часам гэты падвід вызначаюць як асобны від

Літаратура

Катэгорыя:Збожжавыя культуры Катэгорыя:Трапічная сельская гаспадарка Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Просавыя