Каце́льня Бая́рская. Сустракаецца таксама варыянт Кутэ́льня Буя́рска (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчана за 14 км на паўночны захад ад Брэста, 8 км ад чыгуначнай станцыі Скокі. У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — в. Клейнікі).

Гісторыя У 19 ст. вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, карчма.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 вяскоўцаў загінулі, 1 прапаў без вестак. Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Матыкальскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11..

Насельніцтва 26 двароў, 209 жыхароў (1897) 13 двароў, 84 жыхары (1921) 91 жыхар (1959) 58 жыхароў (1970) 13 гаспадарак, 19 жыхароў (2005)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Клейнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна