Кербер (Kerberos; таксама S/2011 P 1 і P4) — чацвёрты спадарожнік Плутона. Адкрыты 28 чэрвеня 2011 года. Паводле папярэдніх ацэнак, яго дыяметр складае ад 13 да 34 км. На момант свайго адкрыцця быў самым маленькім з усіх спадарожнікаў Плутона, да выяўлення ў 2012 годзе пятага спадарожніка Стыкс.
Арбітальныя характарыстыкі thumb|left|upright=1.5|Спадарожнікі Плутона. S/2011 P 1 (Кербер) абведзены кружком. Вялікая паўвось арбіты спадарожніка роўная прыблізна 59 000 км.
Арбіта Кербера знаходзіцца паміж арбітамі двух іншых малых спадарожнікаў Плутона — Нікты і Гідры. Перыяд абарачэння спадарожніка вакол Плутона — 31 дзень.
Адкрыццё Спадарожнік быў выяўлены пры абследаванні неба касмічным тэлескопам «Хабл» 28 чэрвеня 2011 года. Новыя фатаграфіі былі атрыманы 3 і 18 ліпеня. Афіцыйна адкрыццё новага спадарожніка было пацверджана 20 ліпеня.
Аб’екту было дадзена часавае абазначэнне P4. Як было абвешчана, спадарожнік быў выяўлены выпадкова, гэта значыць, яго адкрыццё не было вынікам спланаваных пошукаў.
Як заяўляюць у НАСА, вывучэнне спадарожніка S/2011 P 1 будзе ўключана ў праграму даследаванняў, якія будзе праводзіць у 2015 годзе касмічны апарат «Новыя гарызонты».
Назва Пасля адкрыцця гэты спадарожнік атрымаў часавае абазначэнне S/2011 (134340) 1 у адпаведнасці з сістэмай класіфікацыі астранамічных аб’ектаў. Марк Шоўалтэр, які ўзначальвае групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, заявіў, што ў адпаведнасці з правіламі Міжнароднага астранамічнага саюза спадарожніку будзе прысвоена імя з грэчаскай міфалогіі, звязанае з падземным царствам мёртвых (працягваючы шэраг — Плутон (бог падземнага царства), Харон (перавозчык душ праз раку Стыкс) і г.д.). У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце, перамаглі варыянты Вулкан і Цэрбер. 2 ліпеня 2013 года спадарожнік атрымаў афіцыйнае імя — Kerberos (Кербер). Было вырашана даць спадарожніку назву ў лацінскай транскрыпцыі грэчаскага імя гэтага міфалагічнага персанажа, каб не ўзнікла блытаніны з назвай астэроіда (1865) Цэрбер (Cerberus).
Гл. таксама Спадарожнікі Плутона Гісторыя адкрыцця планет і спадарожнікаў Сонечнай сістэмы
Крыніцы
Спасылкі NASA’s Hubble Discovers Another Moon Around Pluto NASA Jonathan Amos. Hubble spies fourth moon at Pluto BBC News, 20 July 2011 Fourth moon discovered around Pluto NewScientist, 20 July 2011
Катэгорыя:Спадарожнікі Плутона Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2011 годзе