Французская мова (français, la langue française) — адна з раманскіх моў гала-раманскай падгрупы. Родная мова большасці насельніцтва ў Французскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гаіці, Манака, а таксама каля чвэрці насельніцтва Канады і ў франкамоўных абласцях Швейцарыі (Рамандыя) і Бельгіі (Валонія і Брусель).
Французская мова з'яўляецца нашчадкам гаворак лацінскай мовы Рымскай імперыі, як і італьянская, партугальская, іспанская, румынская, сардзінская і каталонская мовы. Яе бліжэйшымі сваякамі аднак з'яўляюцца іншыя мовы ойль і . Яе развіццё праходзіла таксама пад уплывам кельцкіх моў рымскай Галіі і германскай франкскай мовы ў перыяд узмацнення франкскай дзяржавы.
Становішча ў свеце Франкафоны ў свеце У свеце на французскай мове размаўляе ад 173 (1998) да 500 мільёнаў чалавек (2005). Колькаснае размеркаванне франкафонаў прадстаўлена ў наступнай табліцы: Кантыненты «Сапраўдныя» франкафоны «Частковыя» франкафоны Агульная колькасць франкафонаў Афрыка 32 189 500 46 740 000 78 929 500 Еўропа 67 856 500 8 200 000 76 056 500 Амерыка 10 481 000 4 064 000 14 450 000 Азія 1 672 000 1 560 000 3 232 000 Акіянія 467 000 45 000 512 000 Разам 112 666 000 60 612 000 173 278 000
Статус французскай мовы Французская мова з'яўляецца афіцыйнай мовай многіх краін свету і шырока ўжываецца ў некаторых іншых краінах. Нацыі, якія карыстаюцца французскай мовай, аб'яднаныя словам «франкафонія». Па-за лінгвістычным аспектам, Галоўны савет па франкафоніі спрыяе рознабаковым сувязям паміж адной трэццю краін свету. Гэта і вызначае агульны стан французскай мовы ў свеце.
Між тым, на міжнароднай арэне роля французскай мовы памяншаецца, асабліва ў параўнанні з англійскай мовай. Тым не менш, французская мова застаецца адной з афіцыйных моў наступных міжнародных арганізацый:
СГА НАТА Афрыканскі Саюз Еўрапейскі Саюз Еўрапейскі саюз радыё і тэлебачання Еўрапейскае касмічнае агенцтва Міжнародны суд ААН Міжнародны крымінальны суд Міжнародны алімпійскі камітэт Міжнародная федэрацыя футбольных асацыяцый Міжнародная федэрацыя плавання Міжнародная федэрацыя аўтамабіляў Сусветнае антыдопінгавае агенцтва Міжнародны сакратарыят вады Міжнародная гідраграфічная арганізацыя Міжнародная асацыяцыя паліталогіі Міжнароднае бюро вагаў і вымярэнняў Сусветны паштовы саюз Інтэрпал
Французская мова — адна з шасці афіцыйных і дзвюх рабочых моў ААН і яе агенцтваў.
Французскую мову выкладаюць у многіх універсітэтах свету. Найбольш яна распаўсюджана ў сферах дыпламатыі, журналістыкі, юрыспрудэнцыі і вышэйшай адукацыі.
thumb|330px|Франкафонія:Умоўныя абазначэнні: цёмна-сіні — родная мова; сіні — адміністрацыйная мова; блакітны — мова культуры; зялёны — дыяспары
Краіны і тэрыторыі, дзе французская мова мае статус адзінай афіцыйнай мовы Бенін Буркіна-Фасо Кот-д’Івуар Французская Рэспубліка (у т. л. усе замежныя тэрыторыі і дэпартаменты Францыі) Габон Гвінея Малі Манака Нігер Дэмакратычная Рэспубліка Конга Рэспубліка Конга Сенегал Тога
Краіны і тэрыторыі, дзе французская мова мае статус адной з афіцыйных моў Каралеўства Бельгія (Валонія і Брусель) (разам з нідэрландскай і нямецкай) Рэспубліка Бурундзі (разам з ) Рэспубліка Камерун (разам з англійскай мовай) Федэральная Ісламская Рэспубліка Каморскія астравы (разам з арабскай мовай) Канада (разам з англійскай мовай, у правінцыі Квебек мае статус адзінай афіцыйнай, у правінцыі Нью-Брансуік мае статус афіцыйнай разам з англійскай). Рэспубліка Джыбуці (разам з арабскай мовай) Экватарыяльная Гвінея (разам з іспанскай мовай) Рэспубліка Гаіці (разам з ) Італьянская Рэспубліка (разам з італьянскай і франка-правансальскай мовамі) Вялікае Герцагства Люксембург (разам з нямецкай мовай) Рэспубліка Мадагаскар (разам з малагасійскай мовай) Маўрыкій (разам з англійскай і крэольскай маўрыкійскай мовай) Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка (разам з мовай санга) Руандзійская рэспубліка (разам з англійскай і мовай ) Рэспубліка Сейшэльскія астравы (разам з англійскай і ) Швейцарская Канфедэрацыя (раманская Швейцарыя) (разам з нямецкай, італьянскай і рэта-раманскай мовамі) Рэспубліка Чад (разам з арабскай мовай) Вануату (разам з англійскай і мовай біслама)
Краіны і тэрыторыі, дзе шырока распаўсюджана французская мова Алжыр Андора Марока Маўрытанія Туніс Луізіяна, штат ЗША: французская мова (каюн) не мае афіцыйнага статуса, але з 1968 года, з моманту заснавання Рады па развіцці французскай мовы ў Луізіяне (), ужываецца разам з англійскай.
Краіны і тэрыторыі, дзе ўжываецца французская мова Ліван Камбоджа В’етнам Лаос Індыя (Пандышэры) Дамініка Сент-Люсія Ізраіль (у алжырскіх, мараканскіх, тунісійскіх, французскіх суполках) Канадскія правінцыі: Антарыа (4,4 % франкафонаў), Востраў Прынца Эдуарда (4,3 % франкафонаў), Манітоба (4,1 % франкафонаў), Новая Шатландыя (3,8 % франкафонаў), Альберта (2 % франкафонаў), Саскачэван (1,9 % франкафонаў), Брытанская Калумбія (1,5 % франкафонаў), Ньюфаўндленд і Лабрадор (0,4 % франкафонаў). Тэрыторыі ЗША (каля 2 мільёнаў франкафонаў): штат Мэн (квебекскія і акадыйскія суполкі на поўначы ў графстве Арустук), Вермонт (маленькая квебекская суполка на поўначы ў графствах Гран-Ісль, Франклэн, Арлеан, Эсекс), Нью-Хэмпшыр (маленькая квебекская суполка на поўначы ў графстве Кус), штат Масачусетс (маленькія квебекскія і акадзійскія суполкі на поўначы графстваў Ворчэстэр і Мідлсекс), Канектыкут (маленькая квебекская суполка на паўночным усходзе ў графстве Уіндхам), штат Нью-Ёрк (маленькая квебекская суполка на поўначы штата ў графствах Сен-Лоўрэнс, Франклін, Клінтан, Эсекс, а таксама ў горадзе Кохоэс на захадзе штата), Фларыда (вялікая гаіцянская суполка ў графстве Маямі-Дэйд, а таксама маленькая суполка квебекскіх пенсіянераў).
Міжнародная значнасць На сённяшні дзень добра прыкметна зніжэнне частаты выкарыстання французскай мовы ў міжнародных арганізацыях. Хоць французская мова захоўвае высокі статус у свеце, выкарыстоўваецца яна ўсё менш і менш. У ААН Агенцтва Франкафоніі мае статус назіральніка з 1995 года. Тым не менш, англійская мова пераважае ў якасці рабочай мовы, нягледзячы на тое, што са 185 краін-членаў ААН 56 з'яўляюцца ўдзельнікамі Франкафоніі, і вялікая частка з іх просіць сакратарыят ААН весці зносіны з імі на французскай мове. Малое выкарыстанне французскай у многім залежыць ад умоў набору персаналу (веданне французскай не з'яўляецца неабходным патрабаваннем), перавагі англамоўнага асяроддзя, і ад бюджэтных скарачэнняў.
У ЕС французская мова з'яўляецца афіцыйнай мовай. Будучыня мовы залежыць ад таго, якое месца яна зойме ў зменлівым ЕС. Далучэнне да ЕС Фінляндыі, Аўстрыі, Швецыі яшчэ больш аслабіла пазіцыі французскай мовы, бо гэтыя краіны пераважна выкарыстоўваюць у якасці сродка зносін англійскую мову. Пашырэнне ЕС прыводзіць да немагчымасці выканання прынцыпу Рымскага дагавора аб тым, што мовы ўсіх краін-членаў з'яўляюцца афіцыйнымі мовамі ЕС.
Вядомы французскі лінгвіст () выказаў радыкальную прапанову: захаваць тры рабочыя мовы — англійскую, французскую і нямецкую. На думку былога прэм'ер-міністра Францыі Жаспена: «унутры ЕС захаванне моўнай разнастайнасці з'яўляецца адной з найважнейшых задач. Іменна ад таго, якое месца зойме французская мова ў Еўропе, залежыць тое, наколькі яна захавае сваю прывабную сілу ў свеце. Ні адна мова не можа стаць адзінай мовай зносін у інстытутах ЕС. Іменна таму Францыя вядзе працу, накіраваную на ўзмацненне выкарыстання французскай як рабочай мовы».
Алфавіт Французскі алфавіт створаны на аснове лацінскага пісьма. У алфавіце 26 літар, 5 дыякрытычных знакаў і 2 лігатуры, якія агулам утвараюць 42 сімвалы.
Літара Французскае вымаўленне (МФА) Літара Французскае вымаўленне (МФА) A a ɑ N n ɛn B b be O o o C c se P p pe D d de Q q ky E e œ R r ɛr F f ɛf S s ɛs G g ʒe T t te H h aʃ U u y I i i V v ve J j ʒi W w dubləve K k kɑ X x iks L l ɛl Y y igrɛk M m ɛm Z z zɛd
Літары з дыякрытыкай: Àà Ââ Çç Èè Éé Êê Ëë Îî Ïï Ôô Ùù Ûû Üü Ÿÿ. Замена літары з дыякрытыкай на літару без дыякрытыкі дапускаецца толькі для вялікіх літар; напісанне малой літары без дыякрытыкі з'яўляецца арфаграфічнай памылкай.
Лігатуры: Ææ Œœ. Літары k, w і лігатура æ (рэдкая і факультатыўныя) выкарыстоўваюцца толькі ў замежных словах. Пры ўпарадкаванні дыякрытычныя знакі не ўлічваюцца (за выключэннем слоў, якія адрозніваюцца толькі імі).
Дыялекты французскай мовы Групы французскіх дыялектаўГак В. Г. Французский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. 1990. С. 562—563.Реферовская и др. Французский язык // Языки мира: Романские языки. С. 198.: паўночная група: нармандскі, пікардскі, а таксама валонскі дыялект (Бельгія); заходняя група: анжуйскі, гало ды інш.; паўднёва-заходняя група: пуацевінскі ды інш.; цэнтральныя дыялекты: турэнскі, арлеанскі, берыйскі; паўднёва-ўсходняя група: бургундскі, франш-канційскі; усходняя група: латарынгскі, шампанскі дыялекты; франка-правансальскія гаворкі (пераходныя паміж гаворкамі ойль і аксітанскімі).
У аснову літаратурнай французскай мовы лёг франсійскі дыялект (Іль-дэ-Франс).
Сёння на тэрыторыі Францыі назіраецца распад дыялектаў і ўтварэнне рэгіянальных варыянтаў французскай мовы.
Прыклады французскіх рэгіяналізмаў: у Канадзе і Швейцарыі замест moufle (рукавічка) кажуць mitaine; у Канадзе пра нешта надзвычай дарагое кажуць dispendieux, а замест англійскага запазычання week-end (выхадныя) ужываюць fin de semaine; у французскай Нармандыі замест poignée de porte (дзвярная клямка) могуць сказаць clenche, замест serpillière (анучка для падлогі) — toile, замест à midi (апоўдні) — ce midi або dans l'heure de midi і г. д.; у французскай Пікардыі замест той жа serpillière (анучка для падлогі) можна пачуць wassingue, якую ў Швейцарыі назавуць panosse, а ў Канадзе — moppe (англіцызм) ці vadrouille; на поўдні Францыі замест emballer (запакаваць) ці envelopper (завярнуць) скажуць plier.
Існуюць таксама нацыянальныя варыянты французскай мовы ў Бельгіі (валонскі дыялект), Швейцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя (у асноўным, фанетычныя ды лексічныя) адметнасці ў краінах Афрыкі.
У Луізіяне (ЗША) і на Гаіці, а таксама на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх астравах на аснове французскай мовы склаліся крэольскія мовы.
Адметнасці французскай мовы У французскай мове ярка выражаныя многія агульныя рысы раманскіх моў.
У фанетыцы і фаналогіі
рэдукцыя ненаціскных (асабліва канцавых) галосных змены націскных галосных падзенне інтэрвакальных і канцавых зычных спрашчэнне груп галосных агульнае скарачэнне даўжыні слова
Вакалічная сістэма характарызуецца супрацьстаўленнем галосных па пад'ёме (адкрытыя і закрытыя [е] ды [о]), рада (пярэдні ды задні [а]), лабіялізацыі, назалізацыі, адсутнасцю дыфтонгаў, пазіцыйнай даўжынёй галосных.
Кансанантная сістэма бяднейшая за іншыя раманскія мовы (менш палаталізаваных фанем, адсутнасць афрыкат).
Фанемы вызначаюцца трываласцю дыферэнцыйных прызнакаў, у рэалізацыі — выразнай артыкуляцыяй, адносна невялікімі пазіцыйнымі зменамі.
У французскай мове аксітанальны націск (падае на апошні склад слова, а дакладней, фанетычнага слова). Адметнасць французскага маўлення — утварэнне адзінага фанетычнага слова з агульным націскам з граматычных груп.
Марфалогія
Большая схільнасць французскай мовы да аналітычнага тыпу праяўляецца ў аналітычных формах складаных часоў (passé composé, passé immédiat, future immédiat, plus-que-parfait, passé antérieur, futur antérieur), станаў, ступеней параўнання. Праяўляецца тэндэнцыя да марфалагічнай нязменнасці слова. Адпаведна, такія граматычныя значэнні як род, лік, склон выражаюцца з дапамогай сінтаксісу; часта ўжываюцца службовыя словы (3 віды артыкляў, дэтэрмінатывы (займеннікавыя прыметнікі) mon, ce і г.д., прыдзеяслоўныя займеннікі je, tu, il і г.д., побач з самастойнымі займеннікамі moi, toi, lui).
Сістэму дзеяслова ўтвараюць 4 лады, 3 станы і разгалінаваная сістэма часавых форм, якія выражаюць а) значэнні абсалютнага і адноснага часу, б) актуальнасць дзеяння (passé simple — passé composé) в) абмежаванасць дзеяння ў часе (passé composé — imparfait).
Сінтаксіс