Сабор Святога Стэфана () — былы сабор у горадзе Туль (дэпартамент Мёрт і Мозель).

Гісторыя Тульскі сабор доўгі час быў кафедрай дыяцэзіі Туля, якая была створана яшчэ ў 365 годзе. Пазней ён быў і рэзідэнцыяй князя-біскупа Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля пераходу часткі тэрыторыі Латарынгіі да Францыі, Туль адносіўся да правінцыі Тры Біскупствы. 19 лістапада 1777 года была ўтворана дыяцэзія Нансі, да якой быў далучаны і Туль. Пазней яна ўвайшла ў мітраполію БезансонаCATHOLIC ENCYCLOPEDIA: Nancy

Сам сабор быў пабудаваны ў XIII-XV стст. у гатычным стылі.Cathédrale Saint-Étienne de TOUL Вышыня вежаў фасада — 65 м, даўжыня — 98 м, памеры трансепта — 56 м на 17 м. Шырыня заходняга фасада — 32 м.Cathédrale Saint-Etienne de Toul Дзве пазней прыбудаваныя капліцы выкананы ў стылі Рэнесансу.

З 1840 года сабор з'яўляецца гістарычным помнікам. Cathédrale Saint-Etienne (ancienne) et son cloître

Катэгорыя:горад Туль Катэгорыя:Саборы Францыі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Францыі Туль