Буразу́бка сярэ́дняя (Sorex araneus) — млекакормячая жывёла роду сямейства .
Апісанне Нагадвае мышэй, але мордачка выцягнутая накшталт хабатка. Даўжыня цела 6—8, хваста 3—5 см. Важыць 8—15 г. Поўсць аксаміцістая, цёмна-бурая, на брушку — светла-шэрая. Зубы чырванавата-бурага колеру.
Пашырэнне Распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, акрамя Крайняй Поўначы, Сярэдняй Азіі, ніжняга Паволжа. Трапляецца ў мяшаных лясах, на мохавых балотах, у прыбярэжных зарасніках, зімой — у гумнах, буртах бульбы.
Асаблівасці біялогіі Начны звярок. Корміцца насякомымі, чарвякамі, насеннем дрэў.
Размнажаецца некалькі разоў за год з красавіка да жніўня. У прыплодзе 2—10 дзіцянят.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Землярыйкавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Млекакормячыя Еўразіі