__NOTOC__ 7 снежня — трыста сорак першы (трыста сорак другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі

878: Паўторная каранацыя Людовіка II Заікі Папам Рымскім у Труа. 1550: Барбара Радзівіл каранавана ў Кракаве як каралева польская. 1732: Адкрыўся Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн у Лондане. 1921: Па ініцыятыве Б. Тарашкевіча ў Радашковічах заснавана Таварыства беларускай школы. 1941: Японская авіяцыя атакавала Перл-Харбар, ЗША ўступаюць у 2-ую Сусветную вайну. 1972: Экіпаж касмічнага карабля «Апалон-17» зрабіў фатаграфію планеты Зямля вядомую як «The Blue Marble». 1975: Інданезія ўварвалася ва Усходні Тымор. 1988: Адбылося Спітакскае землетрасенне ў Арменіі. 1991: У Белавежскай пушчы, у Віскулях кіраўнікамі БССР, РСФСР і УССР дэнансаваны дагавор аб стварэнні СССР. 2019: 32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла ў Берліне. Найлепшым еўрапейскім фільмам прызнана карціна «Фаварытка».

Нарадзіліся 903: Абдурахман ас-Суфі, перасідскі астраном і матэматык 1617: Эварыста Баскеніс, італьянскі мастак 1823: Леапольд Кронекер, нямецкі матэматык (пам. 29.12.1891) 1830: Луіджы Крэмона, італьянскі матэматык 1878: Аляксандр Астрамовіч, беларускі каталіцкі святар, паэт (пам. 17.1.1921) 1878: Платон Цясевіч (Цясэвіч), расійскі спявак 1881: Мар'ян Фальскі, польскі грамадскі дзеяч, навуковец, арганізатар асветы (пам. 1964) 1892: Сцюарт Дэйвіс, амерыканскі мастак 1893: Фэй Бейнтэр, амерыканская актрыса 1900: Крысціян Матрас, фарэрскі лінгвіст і паэт 1905: Джэрард Петэр Койпер, нідэрландскі і амерыканскі астраном (пам. 23.12.1973) 1924: Марыу Саарыш, прэзідэнт Партугаліі 1928: Радзім Гарэцкі, беларускі грамадскі дзеяч і навуковец-геолаг 1928: Ноам Хомскі, амерыканскі лінгвіст 2002: Торы Хаск, амерыканская плыўчыха, алілімпійская чэмпіёнка

Памерлі

43 да н.э.: Марк Тулій Цыцэрон, рымскі аратар, філосаф, юрыст і палітычны дзеяч (нар. 3.1.106 да н.э.) 983: Атон II Руды, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1254: Інакенцій IV, Папа Рымскі 1562: Адрыян Віларт, фламандскі кампазітар 1826: Джон Флаксман, англійскі мастак 1863: Ануфрый Петрашкевіч, адзін з заснавальнікаў таварыства філаматаў (нар. 1793) 1879: Іоўн Сігурдсан, ісландскі дзяржаўны дзеяч і вучоны (нар. 17.6.1811) 1938: Пётр Бузук, беларускі мовазнавец 1943: Вацлаў Іваноўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук (нар. 25.5.1880) 1975: Торнтан Уайлдэр, амерыканскі празаік і драматург 1989: Ханс Хартунг, французскі мастак 2013: Эдуар Малінаро, французскі кінарэжысёр

Святкуюць Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі : Дзень памяці ахвяр землятрусу 1988 года : Нацыянальны дзень памяці : Дзень сцяга Узброеных сіл : Дзень студэнта : Дзень мясцовага самакіравання : Дзень нацыянальных герояў

С07