__NOTOC__
8 кастрычніка — дзвесце восемдзесят першы (дзвесце восемдзесят другі ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
451: Адкрыўся Халкідонскі сабор — чацвёрты Усяленскі сабор, скліканы па просьбе рымскага імператара Маркіяна і са згоды папы Льва I. 1085: У Венецыі асвечаны Сабор Святога Марка. 1480: Войска Залатой Арды на чале з Ахматам падыйшло да ракі Угры, на процілеглым беразе стаяла маскоўскае войска на чале з Іванам III, пачалося г.зв. стаянне на Угры. Ахмат чакаў падыходу саюзных войскаў ВКЛ, але гэтага не адбылося. 1498: Караблі Васка да Гамы адправіліся ў зваротны шлях з Індыі. 1500: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права. 1586: У Вільні ў друкарні Мамонічаў, выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. 1600: Сан-Марына прымае канстытуцыю. 1660: Войска Рэчы Паспалітай адбіла каля Чавусаў наступленне рускай арміі, што вымусіла яе адступаць да Смаленска. 1917: У Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты «Беларуская Крыніца». 1967: У Балівіі схоплены Чэ Гевара. 1970: Аляксандр Салжаніцын аб’яўлены лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. 1993: ААН адмяніла ўсе санкцыі супраць ПАР.
Нарадзіліся
1810: Іван Ганецкі, расійскі военачальнік, генерал ад інфантэрыі 1823: Іван Аксакаў, рускі паэт, публіцыст, выдавец і крытык, ідэолаг славянафільства 1831: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазітар, брат Аляксандра Ельскага (пам. 1904) 1873: Аляксей Шчусеў, рускі архітэктар 1878: Івар Арасеніус, шведскі мастак 1883: Ота Генрых Варбург, нямецкі біяхімік, доктар і фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1931) 1892: Марына Цвятаева, руская паэтэса, празаік, перакладчык (пам. 31.8.1941) 1895: Хуан Дамінга Перон, аргенцінскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч (пам. 1.7.1974) 1920: Максі Гербер, нямецкая фігурыстка 1936: Герд Вінер, нямецкі мастак 1939: Пол Хоган, аўстралійскі акцёр 1946: Яак Алік, міністр культуры Эстоніі 1952: Эдвард Цвік, амерыканскі кінарэжысёр і прадзюсар 1997: Джош Кер, брытанскі лёгкаатлет
Памерлі
1354: Кола дзі Рыенца, італьянскі палітычны дзеяч (нар. 1313) 1800: Салават Юлаеў, башкірскі нацыянальны герой, паэт-імправізатар (нар. 16.6.1752) 1803: Віторыо Альф'еры, італьянскі паэт і драматург 1910: Марыя Канапніцкая, польская паэтэса (нар. 23.5.1842) 1943: Андрэй Мрый, беларускі пісьменнік (нар. 1.9.1893) 1945: Фелікс Зальтэн, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст, крытык 1955: Хасэ Артэга-і-Гасет, іспанскі філосаф (нар. 9.5.1883) 1991: Зоська Верас, беларуская пісьменніца, мемуарыстка (нар. 30.9.1892) 1992: Вілі Брант, нямецкі палітык (нар. 18.12.1913) 2014: Хейна Парс, эстонскі рэжысёр 2023: Берт Янг, амерыканскі акцёр
Святкуюць
К08