Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — акадэмічны інстытут Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.

Гісторыя Інстытут створаны 11 ліпеня 1957 года Пастановай Савета Міністраў БССР на базе сектара мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва і сектара этнаграфіі і фальклору Інстытута гісторыі АН БССР. Першым дырэктарам Інстытута стаў акадэмік АН БССР Пятро Фёдаравіч Глебка.

Інстытут імкліва рос і развіваўся. У 1967 годзе ў інстытуце было 5 сектароў: этнаграфіі; фальклору; тэатру і кіно; музычнага мастацтва; выяўленчага мастацтва. За першае дзесяцігоддзе існавання Інстытутам было апублікавана 328 манаграфій, 6 зборнікаў навуковых артыкулаў, 12 зборнікаў фальклорных твораў, вялізная колькасць навукова-папулярных брашур і артыкулаў у газетах і часопісах. У складзе Інстытута было 77 супрацоўнікаў, з іх 4 дактары навук, 25 кандыдатаў навук, 1 член-карэспандэнт і 1 акадэмік АН БССР.

Пасля пастановы Дзяржаўнага камітэта па навуцы СССР і Прэзідыўма АН БССР у 1969 годзе для падрыхтоўкі Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі быў утвораны адпаведны сектар. У 1976 годзе аформіліся сектар тэатральнага мастацтва і сектар кінамастацтва.

Сабраныя падчас навуковых экспедыцый помнікі мастацкай і матэрыяльнай культуры Беларусі пры непасрэдным актыўным удзеле Юрыя Хадыкі сталі асновай музейнай калекцыі сектара старажытнабеларускай культуры, якая ў 1979 годзе аформілася ў Музей старажытнабеларускай культуры. У далейшым Музей адыграў ключавую ролю ва ўратаванні і захаванні помнікаў народнай матэрыяльнай і духоўнай культуры раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1981 годзе ў Інстытуце працавалі 174 чалавекі, сярод іх 3 члены-карэспандэнты АН БССР, 6 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1992 года № 447 Інстытуту прысвоена імя Кандрата Крапівы. У 1997 годзе, праз 40 год пасля стварэння, у Інстытуце працавала 105 супрацоўнікаў, з іх 4 члены-карэспандэнты, 21 доктар навук і 35 кандыдатаў навук.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2001 года № 137 калекцыя фальклорных запісаў і калекцыя аддзела старажытнабеларускай культуры аднесены да аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак.

У 2012 годзе Інстытут увайшоў на правах філіяла ў склад Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка перайшоў на пасаду дырэктара новаўтворанага Цэнтра, а дырэктарам Інстытута стаў доктар мастацтвазнаўства Валерый Іванавіч Жук. 3 2021 года дырэктарам з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Георгіеўна Гаранская, з 2024 — Ягор Аляксеевіч Ненадавец.

Сучасная структура Аддзел архітэктуры Аддзел экалогіі традыцыйнай культуры Аддзел выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аддзел народазнаўства Аддзел фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Аддзел экранных мастацтваў Аддзел музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Аддзел музычна-выканаўчага мастацтва Аддзел тэатральнага мастацтва Аддзел старажытнабеларускай культуры Рэспубліканская лабараторыя гісторыка-культурнай спадчыны

Навуковыя школы тэатразнаўства — Р. Б. Смольскі, А. В. Сабалеўскі этналогіі — М. Ф. Піліпенка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — Я. М. Сахута, В. І. Жук архітэктуры — А. І. Лакотка музычнага мастацтва — Т. Г. Мдывані этнамузыкалогіі — З. Я. Мажэйка кіно і тэлемастацтва — А. В. Красінскі

Найбольш значныя фундаментальныя працы, выдадзеныя Інстытутам Беларуская народная творчасць (у 45 тт.) Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі (у 7 тт.) Гісторыя беларускага мастацтва (у 6 тт.) Гісторыя беларускага тэатра (у 4 тт.) Музычны тэатр Беларусі (у 5 тт.) Гісторыя кінатэлемастацтва Беларусі (у 4 тт.) Архітэктура Беларусі (у кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай культур) Турыстычная мазаіка Беларусі Экалогія чалавека і яго біякультурная адаптацыя Беларуская народная творчасць (гісторыка-тэарэтычнае даследаванне) (у 6 тт.) Гарады і вёскі Беларусі (шматтомнае выданне) Беларусы. Сучасныя этнакультурныя працэсы

Дырэктары Пятро Фёдаравіч Глебка (1957—1969) Васіль Кірылавіч Бандарчык (1969—1976) Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў (1976—1994) Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка (1994—2004) Аляксандр Іванавіч Лакотка (2004—2012) Валерый Іванавіч Жук (2012—2021)Навука. — 2021. — 9 сакавіка. — С. 3 Таццяна Георгіеўна Гаранская (з 26 лютага 2021 па 21 мая 2024) Ягор Аляксеевіч Ненадавец (з 21 мая 2024)Навука. — 2024. — 28 мая. — С. 3

Гл. таксама Музей старажытнабеларускай культуры Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі Мастацтвазнаўства Кандрат Крапіва

Літаратура В. Ф. Купревич. Академия наук Белорусской ССР: Очерк истории и деятельности. — 3-е, дополненное, изд. — Мн.: Наука и техника, 1968. — 240 с. А. І. Лакотка, В. І. Жук. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі // Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.) і інш. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 238—257.

Спасылкі Государственное научное учреждение «Центр исследований белорусской культуры, языка и литературы Национальной академии наук Беларуси» — Филиал «Институт искусствоведения, этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы»

Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Мастацтвазнаўства Катэгорыя:Этналогія

Катэгорыя:З’явіліся ў 1957 годзе Катэгорыя:1957 год у Мінску