Бхара́тыя джа́ната па́рты (БДжП) (Індыйская народная партыя), палітычная партыя Індыі, адна з двух буйнейшых партый краіны (другая — Індыйскі нацыянальны кангрэс, ІНК). БДжП адносіцца да партый правага спектру; мае характарыстыку партыі «індуісцкага нацыяналізму» і палітычнага крыла сямейства індуісцкіх нацыяналістычных арганізацый Сангх парывар.

З моманту свайго заснавання ў 1980 БДжП пазіцыяніруе сябе як апанента левацэнтрысцкага свецкага ІНК. Ідэалагічная платформа БДжП — Хіндутва (Hindutva, літаральна, «індускасць», індуісцкі культурны нацыяналізм). Папярэдніца БДжП — партыя Бхаратыя джана сангх (Індыйскі народны саюз, БДжС), якая разам з часовымі саюзнікамі стварыла Джаната парты, першую партыю, што ў 1977 здолела перарваць трыццацігадовае дамінаванне ІНК у індыйскай палітыцы. Пасля распаду Джаната парты ядро БДжС рэарганізавалася ў новую партыю БДжП.

З 1991 партыя становіцца буйнейшай апазіцыйнай сілай краіны, перамагае на выбарах 1996, але аказваецца няздольнай стварыць парламенцкую кааліцыю (сфарміраваны БДжП урад праіснаваў два тыдні).

У альянсе з драбнейшымі партыямі БДжП перамагла на выбарах у індыйскі парламент 1998 і сфарміравала федэральны ўрад (1998—2004). Сёння гэта вядучая партыя Нацыянальнага дэмакратычнага альянса і лідар апазіцыі. Партыя знаходзіцца ва ўладзе ў некалькіх штатах (часта ў кааліцыі з іншымі партыямі), у асноўным у так званым "каровіным поясе" — паўночнаіндыйскіх штатах з пераважна сельскім хіндзімоўным насельніцтвам.

БДжП абапіраецца на масавыя грамадскія арганізацыі, у тым ліку: Акхіл бхаратыя від'яртхі парышад (Усеіндыйскі студэнцкі савет) Бхаратыя джаната юва морча (Індыйскі народны маладёжны фронт) Бхаратыя кісан сангх (Індыйскі сялянскі саюз) Бхаратыя маздор сангх (Індыйскі рабочы саюз) Бхаратыя джаната парты махіла морча (Жаночы фронт Індыйскай народнай партыі).

лідар БДжП (фармальна, парламенцкі старшыня партыі) — Атал Біхары Ваджпаі. Старшыня партыі — Раджнат Сінгх. Генеральны сакратар — Арун Джайтлей. лідар апазіцыі ў ніжняй палаце парламента Індыі — Лал Крышна Адвані, лідар апазіцыі у верхняй палаце — Джасвант Сінгх.

Зноскі

Спасылкі Сайт партыі

Катэгорыя:Палітычныя партыі Індыі