Франчэска Гвічардзіні (; , — , Арчэтры) — італьянскі гісторык, філосаф-гуманіст, палітычны дзеяч.
Біяграфія У 1511—1514 гг. пасол Фларэнцыі ў Іспаніі, у 1516—1534 гг. намеснік папы ў Мадэне, Раманье, Балонні. У «Гісторыі Італіі» (напісанай у 1537—1540 гг.) даў гісторыю не асобных італьянскіх дзяржаў, а ўсёй краіны як адзінага цэлага, выступаў за нацыянальнае і дзяржаўнае аб'яднанне Італіі. Асноўным рухавіком гісторыі лічыў эгаістычныя памкненні людзей.
Выступаў за ўсеагульнае развіццё чалавека, які знаходзіцца, на яго думку, ва ўмовах пастаяннай цыклічнай змены грамадства. Гвічардзіні быў праціўнікам астралогіі, у сваіх творах крытыкаваў крывадушнасць манаства, папства, царквы, прапаноўваў праект замены рэлігіі ўзаемаадносінамі добрасуседскай выгады («Нататкі палітычныя і грамадзянскія», напісаныя ў 1525—1529 гг., апублікаваныя ў 1576 годзе).
Спасылкі
Катэгорыя:Гісторыкі Італіі Катэгорыя:Гісторыя Фларэнцыі Катэгорыя:Пісьменнікі Адраджэння