Вюрцбургскі ўніверсітэт Юліуса і Максіміліяна () — адзін з найстарэйшых універсітэтаў Германіі, знаходзіцца ў Вюрцбургу, Баварыя.

Гісторыя Упершыню заснаваны 10 снежня 1402 г. арцыбіскупам Іаганам Эглафштайнскім, але неўзабаве пасля яго смерці навучальны працэс быў спынены. Прычынамі заняпаду ўніверсітэта былі недастатковае фінансаванне і забойствам канцлера ўніверсітэта яго камердынерам. Паўторна заснаваны ў 1582 князем-біскупам Юліусам Эхтэрам Меспельбрунскім (1545-1617). Пячатка з'явілася толькі на наступны год, таму на малюнку бачны 1583 год. З медыцынскім факультэтам быў злучаны Юліанскі шпіталь.

Універсітэт носіць два імені — заснавальніка, князя-біскупа Юліуса, і курфюрста (пасля караля) Баварыі Максіміліяна I, пры якім універсітэт быў секулярызаваны.

У канцы XIX стагоддзя ў бібліятэцы ўніверсітэта да 10 000 тамоў. Студэнтаў (1889) — 1588 чал.

Нобелеўскія лаўрэаты За адкрыцці, зробленыя ва ўніверсітэце 1901 Вільгельм Рэнтген (фізіка) 1902 Эміль Фішэр (хімія) 1907 Эдуард Бухнер (хімія) 1919 Іаганес Штарк (фізіка) 1922 Вільгельм Він (фізіка) 1935 Ханс Шпеман (медыцына) 1985 Клаус фон Клітцынг (фізіка) 1988 Хартмут Міхель (хімія)

Лаўрэаты, звязаныя з універсітэтам 1903 Свантэ Арэніус (хімія) 1909 Фердынанд Браўн (фізіка) 1914 Макс фон Лаўэ (фізіка) 1920 Вальтэр Нернст (хімія) 1930 Карл Ландштэйнер (медыцына)

Гл. таксама Абсерваторыя Вюрцбургскага ўніверсітэта

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1402 годзе