Рудольф Петэр Генрых Гейдэнгайн (, — , Брэслау) — нямецкі фізіёлаг і гістолаг. Прафесар універсітэта ў Брэслау (з 1859). У 1856 Гейдэнгайн устанавіў уплыў сілы пастаяннага току на эфект раздражнення ім рухальных нерваў. Аналізуючы т. зв. тонаматорны феномен — павольнае танічнае скарачэнне мышц языка з перарэзаным рухальным нервам пры раздражненні перыферычнага канца адчувальнага язычнага нерва, - Гейдэнгайн паказаў, што ён абумоўлены пабочным дзеяннем сасудапашырэння. Адкрыў тармозячы ўплыў раздражнення пэўных кропак кары вялікіх паўшар'яў на шкілетную мускулатуру. Выявіў залежнасць цеплаўтварэння ў мышцах ад умоў іх дзейнасці - кровазвароту, нагрузкі, інтэнсіўнасці раздражнення і інш; зарэгістраваў вылучэнне цяпла пры адзіночным мышачным скарачэнні. Устанавіў актыўную ролю нырачнага эпітэлія ва ўрынаўтварэнні і адпаведных клетачных элементаў арганізма - у лімфаўтварэнні і ўсмоктванні з кішак. Сын — Марцін Гейдэнгайн.

Катэгорыя:Фізіёлагі Германіі Катэгорыя:Гістолагі Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Квідзыне Катэгорыя:Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта Катэгорыя:Рэктары Уроцлаўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Акадэміі дэі Лінчэі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве