Вальтэр Гейтлер (Хайтлер) (,  — ) — нямецкі фізік.

Біяграфія Вучыўся ў Берлінскім і Мюнхенскім універсітэтах. У 1929—1933 прыват-дацэнт Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1933—1941 займаўся навуковымі даследаваннямі ва ўніверсітэце ў Брыстолі. У 1945—1949 працаваў у Дублінскім інстытуце перспектыўных даследаванняў (з 1946 дырэктар). З 1949 прафесар Цюрыхскага ўніверсітэта. Асноўныя працы Гетлера адносяцца да квантавай хіміі, квантавай тэорыі выпраменьвання, тэорыі мезонаў, касмічных прамянёў. У 1927 сумесна з вучоным Ф. Лонданам тэарэтычна патлумачыў узнікненне гамеапалярнай сувязі ў малекуле вадароду. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (з 1948).

Літаратура The quantum theory of radiation. Oxford University Press, London 1949. Elementare Wellenmechanik. Mit Anwendungen auf die Quantenchemie. 2. Auflage. Vieweg, Braunschweig 1961. Der Mensch und die naturwissenschaftliche Erkenntnis. Vieweg, Braunschweig 1970, ISBN 3-528-07116-8. Naturphilosophische Streifzüge. Vieweg, Braunschweig 1970, ISBN 3-528-08284-4. Naturwissenschaft ist Geisteswissenschaft. Die Waage, Zürich 1972. Wahrheit und Richtigkeit in den exakten Wissenschaften Steiner, Wiesbaden 1972. Die Natur und das Göttliche. Klett und Balmer, Zug 1974, ISBN 3-7206-9001-6.

Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Хімікі Германіі Катэгорыя:Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Брыстальскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта