Лазанскі мірны дагавор 1923 — адзін з асноўных выніковых дакументаў Лазанскай канферэнцыі 1922-1923, падпісаны 24 ліпеня 1923 года Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Грэцыяй, Румыніяй, Каралеўствам сербаў, харватаў і славенцаў, з аднаго боку, і Турцыяй — з другога. Замяніў Сеўрскі мірны дагавор 1920 года.Дагавор ўсталяваў новыя межы Турцыі, юрыдычна аформіўшы распад Асманскай імперыі і замацаваўшы тэрыторыю Турцыі ў яе сучасных межах. Дагавор абвяшчаў мір паміж Турцыяй і дзяржавамі Антанты. Турцыя захавала за сабой Усходнюю Фракію, Ізмір і іншыя тэрыторыі, адабраныя ад яе па Сеўрскім мірным дагаворы 1920 года. У той жа час, Турцыя адмовілася ад прэтэнзій і страціла кантроль над Аравіяй, Егіптам, Суданам, Трыпалітаніяй, Кірэнаікай, Месапатаміяй, Палестынай, Трансіарданіяй, Ліванам і Сірыяй, астравамі ў Эгейскім моры (Лемнас, Саматракі, Лесбас, Хіёс, Самас, Ікарыя). Мяжа ў Фракіі была ўстаноўлена па лініі ракі Марыца.
Рашэнне пытання аб мяжы з Іракам і, адпаведна, кантролі над нафтаносным раёнам Масул, адкладалася да вызначэння яе Турцыяй і Вялікабрытаніяй, а пры недасягненні згоды на працягу 9 месяцаў перадавалася ў Лігу Нацый (гл. Масульскі канфлікт).
Дагавор адмяніў рэжым капітуляцый (эканамічных і палітычных прывілеяў замежнікаў) у Турцыі і міжнародны фінансавы кантроль над Турцыяй. Турцыя згаджалася на выплату часткі Атаманскага доўгу (знешняга доўгу Асманскай імперыі). Атаманскі доўг размяркоўваўся паміж Турцыяй і тымі дзяржавамі, на карысць якіх была аддзеленая ад Асманскай імперыі тэрыторыя ў выніку войнаў 1912-1923 гадоў. Атаманская доўг павінен быў пагашацца ў роўных долях на працягу 20 гадоў.
Спасылкі Тэкст дагавора
Катэгорыя:Вайна за незалежнасць Турцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Італіі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Румыніі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Грэцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Турцыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Францыі Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Японіі Катэгорыя:Мірныя дагаворы XX стагоддзя Катэгорыя:1923 Катэгорыя:Падзеі 24 ліпеня Катэгорыя:Лазана Катэгорыя:Міжнародныя дагаворы Першай сусветнай вайны