Гемэрытрын (ад — кроў і — чырвоны) — алігамерны жалезаўтрымальны бялок класа металапратэінаў, выяўлены ў крыві некаторых бесхрыбетных жывёл. Здольны зварачальна звязвацца з кіслародам, забяспечваючы яго перанос у тканкі. Гемэрытрын выкарыстоўваецца для транспарту кіслароду ў крыві плечаногіх, сіпункулід, прыяпулід, некаторых кольчатых чарвякоў (паліхет). Акрамя таго, гемэрытрын выяўлены ў метанатрофнай бактэрыі Methylococcus capsulatus. Міягемэрытрын — аналаг міяглабіну хрыбтовых, выяўляецца ў цягліцах некаторых марскіх бесхрыбетных.
Спасылкі 1HMD — будова дэоксі-формы гемэрытрыну сіпункуліды Themiste dyscrita на PDB 1HMO — будова аксігеніраванай формы гемэрытрыну Themiste dyscrita на PDB 2MHR — будова азіда-мет-міягемэрытрыну Themiste zostericola на PDB IPR002063 — апісанне на InterPro
Катэгорыя:Бялкі крыві Катэгорыя:Транспартныя бялкі Катэгорыя:Металапратэіны