Прывілей 1434 года — заканадаўчы акт, выданы 6 мая 1434 года вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Кейстутавічам. Акт абвяшчаў для праваслаўнай і каталіцкай арыстакратыі саслоўную роўнасць, але не поўную; 9-ы параграф Гарадзельскага прывілея не быў скасаваны, і вышэйшыя ўрады Віленскага і Троцкага ваяводстваў засталіся недаступнымі для праваслаўных арыстакратаў.

Акт складаўся з прэамбулы і васьмі пунктаў, якімі «рускім» князям і баярам даваліся права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі паводле прыкладу іншых тагачасных краін, права атрымання ў спадчыну зямельных уладанняў жонкай і дзецьмі; княжацкія і баярскія падданыя вызваляліся ад некаторых дзяржаўных падаткаў і павіннасцяў. Праваслаўнай шляхце дазвалялася мець гербы і знакі дваранства нароўні з каталіцкай шляхтай.

Прывілей выданы ў час феадальнай вайны ў ВКЛ 1432-1437 гадоў і безумоўнай быў перамогай феадалаў ВКЛ праваслаўнага веравызнання ў іх барацьбе за раўнапраўе. Аднак непаўната акту не выкараніла прычын палітычнай напружанасці ў ВКЛ і абумовіла працяг гэтай барацьбы.

Літаратура . С.125, 126.

Катэгорыя:Крыніцы права ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1430-х гадах Катэгорыя:1434