Чарна́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2007 года вёска) Чарнаўчыцы.
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 3 чэрвеня 1957 года ў склад сельсавета з Чэрнеўскага сельсавета перададзены вёскі Малая Курніца, Несвіло, Скорбічы і Чарнакі. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Матыкальскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Вістычы, Вулька, Вялікія Сухарэвічы, Казловічы і Смуга)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Лісовічы (злілася з вёскай Чарнаўчыцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чарнаўчыцкага сельсавета было 18 населеных пунктаў.
Склад У склад сельсавета ўваходзяць 19 населеных пунктаў: + Населены пункт Статус Амяліна вёска Блювінічы вёска Вістычы аграгарадок Вулька вёска Вялікія Сухарэвічы вёска Дружба вёска Зелянец вёска Івахнавічы вёска Казловічы вёска Малая Курніца вёска Несвіло вёска Няневічы вёска Покры вёска Сасноўка пасёлак Сколдычы вёска Смуга вёска Холмічы вёска Чарнакі вёска Чарнаўчыцы аграгарадок
У 1976 годзе скасавана вёска Стоўпы (злілася з вёскай Смуга)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505)..
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4582 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 81,4 % — беларусы, 8,2 % — рускія, 6,7 % — украінцы, 2,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 5237 чалавек.
Эканоміка МТФ «Чарнаўчыцы»Фотохроника Беларуси
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе