Палявая мыш, Жытнік, Мыш палёўка — у крыніцы пад назвай (Apodemus agrarius) — млекакормячая жывёла сямейства мышападобных.

Апісанне

Даўжыня цела 8—11 см, хваста 6—8 см. Поўсць рыжавата-вохрыстая або рыжавата-шэрая, па бруху белаватая, уздоўж спіны вузкая чорная паласа.

Арэал і экалогія

Шырока распаўсюджана, шматлікая на Беларусі. Водзіцца на палях, сухадольных лугах, узлесках, па берагах рэк, у хмызняках, зімой трапляецца ў садах, парках, у свірнах, жылых і гаспадарчых пабудовах. Жыве ў неглыбокіх норах. Корміцца насеннем і зялёнымі часткамі раслін. Размнажаецца з сакавіка да сярэдзіны кастрычніка, дае да 5 прыплодаў па 5—6 (часам да 9) дзіцянят.

Значэнне

Адзін з асноўных шкоднікаў збожжавых і іншых сельскагаспадарчых культур. Пераносіць узбуджальнікаў небяспечных хвароб.

Літаратура Палявая мыш // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.

Катэгорыя:Мышыныя