Фізаліс звычайны (Physalis alkekengi) — адзін з відаў фізаліса. У дэкаратыўным садаводстве звычайна выкарыстоўваюць разнавіднасць [syn. ] — Фізаліс Франшэ.

Арэал Радзіма — Цэнтральная Амерыка і паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі. Пазней ён быў занесены ў Паўднёвую Еўропу, далей від распаўсюдзіўся на ўсход да Кітая і Японіі. Фізаліс звычайны больш устойлівы да пахаладання, чым іншыя віды фізаліса.

Апісанне Фізаліс звычайны — кветкавая травяністая шматгадовая расліна вырастае да 40—60 см, з лісцем 6—12 см даўжынёй і 4—9 см шырынёй. Кветкі белыя, пяцілопасцевыя. Чашачка пасля адцвіцення разрастаецца, чырванее (або робіцца аранжавай), застаецца пры ягадападобным чырвоным плодзе ў выглядзе ўздутай бурбалкі, велічынёй часам з курынае яйка.

Спасылкі

Катэгорыя:Фізаліс Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе