Пастаянная Хабла — каэфіцыент, які ўваходзіць у закон Хабла, які звязвае адлегласць да пазагалактычнага аб’екта (галактыкі, квазара) з хуткасцю яго аддалення. Звычайна пазначаецца літарай H. Мае размернасць, зваротную часу (H = 2,3·10−18 с−1), але выяўляецца звычайна ў км/с на мегапарсек.

Найбольш надзейная ацэнка пастаяннай Хабла на 2010 год складае 70,4 (км/с)/МпкSeven-Year Wilkinson Microwave Anisotropy Probe (WMAP) Observations: Sky Maps, Systematic Errors, and Basic Results , такім чынам, у сучасную эпоху дзве галактыкі, падзеленыя адлегласцю ў 1 Мпк, у сярэднім разлятаюцца з хуткасцю ~ 70 км/с. У мадэлях з пашырэннем Сусвету пастаянная Хабла змяняецца з часам, але тэрмін «пастаянная» апраўданы тым, што ў кожны дадзены момант часу ва ўсіх пунктах Сусвету пастаянная Хабла аднолькавая. Велічыня, зваротная пастаяннай Хабла, мае сэнс характэрнага часу пашырэння Сусвету на бягучы момант. Для значэння пастаяннай Хабла, роўнага 70,4 (км/с)/Мпк (ці 2,28 c−1), час жыцця Сусвету складае каля 4,38 с ці 13,9 гадоў.

Гл. таксама

Закон Хабла

Спасылкі

Ю. Н. Ефремов, Постоянная Хаббла G. A. Tammann, B. Reindl, Cosmic Expansion and Ho: A Retro- and Pro-Spective Note G. A. Tammann, The Ups and Downs of the Hubble Constant

Катэгорыя:Астрафізіка Катэгорыя:Касмалогія Катэгорыя:Фізічныя канстанты