Пя́скі (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 10 км на паўночны захад ад Брэста, 3 км ад чыгуначнай станцыі Скокі.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік» (цэнтр — аг. Клейнікі).
Гісторыя У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў маёнтак Клейнікі, якім валодаў пан Міхневіч. У 1870 годзе — цэнтр сялянскай грамады. Адносілася да Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 вяскоўцы.
Насельніцтва 143 сялянскія душы (1858) 14 двароў, 83 жыхары (30.9.1921) 250 жыхароў (1959) 215 жыхароў (1970) 56 гаспадарак, 113 жыхароў (2005)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Клейнікаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна