Лангёй () — горад у Канадзе, размешчаны ў правінцыі Квебек, у адміністрацыйным рэгіёне Мантэжэры. Лангёй знаходзіцца на паўднёвым беразе ракі Святога Лаўрэнція насупраць Манрэаля. Насельніцтва па стане на 2011 год склала 231 409 чалавек, што робіць яго другім паводле велічыні прадмесцем Манрэаля і пятым паводле колькасці насельніцтва горадам у правінцыі Квебек і дзевятнаццатым паводле велічыні ў Канадзе.
Гісторыя thumb|180px|злева|Разваліны форту Лангёй, 1825 год Купец з форта Віль-Мары, Шарль Ле Мойн заснаваў Лангёй як сеньярыю ў 1657 годзе. Яго сын, Шарль Ле Мойн дэ Лангёй, пабудаваў форт Лангёй як сваю ўмацаваную рэзідэнцыі. Ён быў пабудаваны з камення паміж 1685 і 1690 гадамі і меў чатыры вежыFort Longueuil. Canadian Register of Historic Places.. У 1845 годзе сеньярыя стала прыходам, а ў 1848 годзе атрымала статус вёскі, у 1874 годзе Лангёй стаў мястэчкам, а ў 1920 годзе атрымаў статус горада. Паміж 1961 і 2002 гадамі межы горада павялічыліся ў тры разы, бо ён быў аб'яднаны з суседнімі муніцыпалітэтамі.
Насельніцтва Па ацэнцы на 2010 г. — 232 516 чал. Лангёй — пяты па велічыні горад Квебека; займае плошчу 116 км². Шчыльнасць насельніцтва адносна невялікая — 1.988,6 чал./км². У апошні час стымул да развіцця яму дало ўзвядзенне кандамініумаў Блё-Рываж і будаўніцтва новага кампуса Шэрбрукскага ўніверсітэта.
Мовы З 1977 года адзіная афіцыйная мова горада - французская. 85% жыхароў франкафоны (родная мова французская), 8 % англафоны (неа-квебекцы), і 6 % англафоны і англа-квебекцы (родная англійская мова). Большасць англафонаў пражывае ў акрузе Грынфільд Парк, дзе яны складаюць парадку 35% насельніцтва. Звыш 80 % насельніцтва вызнаюць каталіцтва (часта толькі намінальна).
Транспарт Горад звязаны з Манрэалем лініяй метрапалітэна, мостам і некалькімі аўтобуснымі марштрутамі.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Квебека Катэгорыя:Манрэаль Катэгорыя:Гарады, якія ўвайшлі ў склад іншага горада