ב ב

Бэт () — другая літара яўрэйскага алфавіта. На пісьме перадаецца наступным чынам: ב. Таксама абазначае лічбу 2.

Бэт — адна з шасці літар (), якія атрымліваюць дагеш каль у пачатку слова або пасля агаласоўкі «шва нах». Гэта значыць, што ў пачатку слова і ў некаторых іншых выпадках гэта літара абазначае гук «б» ([b]), а ва ўсіх астатніх выпадках чытаецца як «в» ([v]). Літара называецца «бэт», а не «вэт», менавіта таму, што ў назве літары сама літара стаіць на пачатку.

Літара ב з'яўляецца адной з чатырох літар яўрэйскага алфавіта, якія абазначаюць губны зычны.

Літара бэт паходзіць ад слова баіт (), што абазначае «дом». Абрысы літары — піктаграма, схематычная выява дома з фундаментам, сцяной, уваходам (з іншага боку) і дахам.

Гл. таксама Яўрэйскі алфавіт

Катэгорыя:Яўрэйскі алфавіт